Карыстальнік Instagram Іван Радзянкоў выклаў на сваёй старонцы цікавае фота з мінскай піцэрыі. На здымку паказана табло, дзе адлюстроўваецца, меркавана, статус замоў кліентаў піцэрыі. Фота аўтар падпісаў «У Сухараве адкрыўся раённы крэматорый».

@veter_by

@veter_by

Задумка, у прынцыпе, вельмі добрая – кліентам важна ведаць, праз колькі будзе гатовая іх піца. Але выглядае даволі, скажам так, незвычайна, калі ты бачыш, што насупраць імя чалавека напісана «у печы» ці «гатуецца».

Як паведамляюць карыстальнікі ў каментарах да паста, дадзенае табло знаходзіцца ў піцэрыі «Domino’s Pizza» на вуліцы Шаранговіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?