Былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў мяркуе, што Крэмль выношвае планы ўдару па Саудаўскай Аравіі і Катары. Пра гэта расійскі эканаміст, які перабраўся ў ЗША, напісаў у сваім блогу.

На думку Іларыёнава, падставай для ўдараў можа стаць абвінавачванне гэтых краін у спонсарстве тэрарызму. У прыватнасці, Іларыёнаў звярнуў увагу на новыя ноткі ў тэмах расійскай прапаганды.

Іларыёнаў бачыць за гэтым жаданне павысіць цэны на нафту і сцвердзіцца ў якасці асноўнага гульца на Блізкім Усходзе. На думку Іларыёнава, магчымасці для гэтага стварае няўпэўненая палітыка адміністрацыі Барака Абамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?