Меркаванага арганізатара тэрактаў у Парыжы Абдэльхаміда Абауда не было сярод людзей, затрыманых у сераду французскім спецназам у парыжскім прыгарадзе Сен-Дэні.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Парыжа Франсуа Мален, сярод затрыманых няма і іншага меркаванага ўдзельніка тэрактаў Салах Абдэслама, абвешчанага раней у вышук.

Аднак, як паведамляецца, што некаторыя целы загінулых падчас штурму яшчэ трэба ідэнтыфікаваць.

Па словах пракурора, у ходзе спецаперацыі загінулі прынамсі два меркаваныя ісламісты. Пры гэтым Мален адзначыў, што стан целаў загінулых пакуль не дазваляе не толькі апазнаць іх, але і з упэўненасцю сказаць, колькі менавіта іх было.

Франсуа Мален таксама пацвердзіў, што аперацыя ў Сэн-Дэні дазволіла прадухіліць яшчэ як мінімум адзін буйны тэракт. Раней СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што яго мэтай мог стаць парыжскі квартал Дэфанс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?