Прэзідэнт Сірыі Башар Асад, армія якога ўдзельнічае ў працяглай грамадзянскай вайне, у інтэрв'ю італьянскаму тэлеканалу Rai выключыў магчымасць палітычнага пераходу ў краіне да поўнай «перамогі над тэрарызмам».

Па словах Асада, «у палітычным полі нічога нельга дасягнуць да таго часу, пакуль тэрарысты займаюць многія вобласці ў Сірыі», а пасля перамогі над імі «года з паловай або двух гадоў будзе дастаткова для любога пераходу» — няхай гэта будзе прыняцце новай канстытуцыі, правядзенне рэферэндуму, выбараў у парламент або «любая іншая працэдура, прэзідэнцкага ці іншага ўзроўню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?