Onliner.by

Onliner.by

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі Hilton Worldwide, новая гасцініца на 120 нумароў размешчаная на вул. Талстога, 8, і знаходзіцца ва ўласнасці кампаніі «Амтэл-Прапертыс Дэвелапмент Бел» пад кіраўніцтвам Hilton Worldwide.

Гатэль стаў першым аб'ектам брэнда Hampton by Hilton у сталіцы Беларусі. 

Hampton by Hilton Minsk City Centre сярод іншага прапаноўвае гасцям бясплатны Wi-Fi, паслугі кругласутачнага бізнес-цэнтра з магчымасцю бясплатнай раздрукоўкі дакументаў, чатыры памяшканні для правядзення нарадаў агульнай плошчай большай за 150 кв. м і фітнес-цэнтр. У кошт пражывання ўваходзіць гарачае снеданне.

Больш падрабязна пра тарыфы распавялі парталу TUT.BY ў самым гатэлі. Так, за 2-мясцовы стандартны нумар (з двума ложкамі або адным вялікім) з кліентаў папросяць у выходныя 90$, у будні — 102$.

Маюцца ў гатэлі таксама «сямейныя» нумары, якія ўключаюць два ложкі для дарослых і адну канапу (якую можна раскласці для начлегу дзіцяці). У будні такі сэрвіс абыйдзецца ў 117$, у выхадныя крыху танней - 105 $.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0