фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

У адносінах Беларусі і Сербіі няма праблемных пытанняў, якія б не вырашаліся. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са сваім сербскім калегам Таміславам Нікалічам.

Прэзідэнта Сербіі ў Палацы Незалежнасці таксама сустракалі віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

«Дарагі Таміслаў, — звярнуўся да калегі Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што той не толькі паводле абавязку службы наведвае Беларусь, — Прасунуцца ў адносінах нам удалося. Мы паставілі задачу выйсці на паўмільярда даляраў. У 2014 годзе тавараабарот склаў 250 млн даляраў, у гэтым ужо больш, і ўжо за пяцігодку план выканаюць і магчыма адкарэктуюць ў бок павелічэння».

«У адносінах праблем асаблівых няма, мы разумеем сістэму ўлады ў Сербіі, калі ёсць думкі асобных партый, не агрэсіўныя меркаванне, і не мяняе агульнай танальнасці адносін», - працягнуў кіраўнік Беларусі. Ён таксама паабяцаў падтрымку ў перыяд старшынства Сербіі ў АБСЕ.

«Дай Бог, каб у мяне з усімі кіраўнікамі дзяржаў былі такія адносіны», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Таміслаў Нікаліч падзякаваў беларускаму прэзідэнту за цёплы прыём, і нагадаў, што бываў у Беларусі яшчэ калі быў у апазіцыі ў Сербіі. Ён таксама адзначыў, чо яго першы візіт у якасці кіраўніка дзяржавы адбыўся менавіта ў Беларусь.

«Забабоны адносна Беларусі ў Сербіі моцныя, прадузятасці ёсць нават у тых, хто ў нашай дэлегацыі сёння наведвае Мінск упершыню», — прызнаў ён. «Але дзе б мы ні былі ў Мінску, мы бачым вельмі вялікі прагрэс», - падкрэсліў ён.

«Еўрасаюз памыляўся, не супрацоўнічаючы з Беларуссю ў мінулым, але з выхадам Беларусі на арэну ў сувязі з канфліктам ва Украіне, сітуацыя мяняецца», - считатает прэзідэнт Сербіі.

Ён таксама падтрымае адмену санкцый супраць Беларусі, назваўшы іх ганьбай для тых, хто іх уводзіць.

«Спадзяюся, што адмена санкцый будзе трывалай. Санкцыі - заўсёды ганьба для тых, хто іх уводзіць, а не для тых, у дачыненні да каго іх ўводзяць», — падкрэсліў Таміслаў Нікаліч.

Пасля прывітальных прамоў прэзідэнты адышлі, каб правесці перамовы ў вузкім і пашыраным складах. Лідары дзвюх краін таксама падпішуць сумесную заяву.

Як раней паведамлялася, кіраўнік Сербіі прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь позна ўвечары ў сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?