Стала вядома, што студзеньскі нумар папулярнага часопіса GEO, найхутчэй, стане апошнім у Расіі.

Пра гэта ў калонцы напісаў галоўны рэдактар часопіса Уладзімір Есіпаў: «Калі б яшчэ два гады таму мне сказалі, што да канца 2015-га паміж Масквой і Кіевам перастануць лётаць самалёты, што ў сталіцы пачнуць арыштоўваць украінскіх бібліятэкарак, што ў аэрапортах мытнікі будуць пытацца суграмадзян, што вяртаюцца з-за мяжы, ці вязуць яны з сабой «забаронены сыр», што другая па велічыні авіякампанія краіны збанкрутуецца, а наш часопіс закрыюць, — я б, напэўна, у адказ ціха ўсміхнуўся і пакруціў пальцам ля скроні».

Есіпаў паведаміў, што ліцэйнзійная дамова на выданне часопіса не працягнута. Варта адзначыць, што раней GEO выдаваў нямецкі канцэрн «Аксель Шпрынгер», але паводле новых паправак у Закон аб СМІ замежнікі не могуць валодаць кантрольным пакетам акцый расійскіх выдавецтваў.

Паводле інфармацыі «Ведомостей», новы ўладальнік выдавецкага канцэрна Аляксандр Фядотаў заявіў, што спыняе выхад часопісаў GEO, «Gala Биография» и GEOlenok. У канцэрне застануцца толькі часопісы Forbes і OK! Зрэшты, у «Форбсе» будзе зменена канцэпцыя, выданне будзе меней пісаць пра палітыку.

Часопіс GEO, які апавядаў пра падарожжы, навуковыя адкрыцці, прыроду і гісторыю, заўсёды лічыўся празаходнім і ліберальным. У Расіі ён выдаваўся ад 1998 года. Можна сказаць, што ў Расіі паменее яшчэ на адно незалежнае выданне.

Тым не менш, Уладзімір Есіпаў не губляе надзею, што новы ўладальнік усё ж можа знайсціся, але шанцаў на гэта вельмі мала.

З суседніх краін GEO таксама выходзіць у Літве і Латвіі, а вось у Польшчы і Украіне сваіх версіяў гэтага часопісу няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?