19.11.2015 / 15:39

Беларусы, што ваявалі на баку Украіны, просяць МУС не раўняць іх з баевікамі сепаратыстаў 26

«Беларусы, баронячы сёння Украіну, бароняць і Беларусь, — гаворыцца ў заяве, змешчанай на старонцы «Згуртавання патрыётаў» у фэйсбуку. — Маем супольнага ворага — імпэрскую Маскву. Перамога Украіны — гэта надзея для Беларусі, што заўтра пуцінскі рэжым не прыйдзе з вайной ў наш дом», — пішуць яны.

«Заклікаем улады Беларусі спыніць хлуслівую прапаганду з Масквы, пад уплывам якой вярбуюць грамадзян Беларусі ў шэрагі незаконных вайсковых фармаванняў сепаратыстаў. Усе ваюючыя на баку сепаратыстаў павінны быць прыцягнуты да адказнасці», — пішуць яны.

Раней сёння міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што МУС збірае матэрыялы на тых асоб, што бралі ўдзел у ваенных дзеяннях на Данбасе. У распрацоўцы МУС — каля 20 чалавек. Усяго ў Данбасе ваявалі каля ста чалавек, паводле ацэнкі МУС.

«Для нас няважна, на чыім баку ваюе чалавек — нам важна, што чалавек парушае наш беларускі закон. Таму ў групе, пра якую я казаў, ёсць і тыя, хто ваюе на баку ўраду Украіны, так і тыя, хто ваюе на баку ДНР/ЛНР. Я думаю, што найперш будзе разглядацца наяўнасць складу злачынства «Наёмніцтва», — сказаў Шуневіч.

Раней журналісты ацэньвалі колькасць тых беларусаў, што ваявалі ва Украіне, у некалькі дзясяткаў з абодвух бакоў.

Сяргей Гезгала

0
Юрась Беларус / Адказаць
19.11.2015 / 15:47
Усё правільна кажуць. Бо яны абаранялі краіну Украіну па яе згодзе. А вось што рабілі "сепаратысты"? Каго яны абаранялі? Сябе ад краіны Украіны? "Рускі свет" ад краіны Украіны на яе тэрыторыі?
0
лабус / Адказаць
19.11.2015 / 15:57
малайцы. Слава героям.
0
Адидас Бульба / Адказаць
19.11.2015 / 16:07
каго просiце? Малочных братоу тых самых лугандонау?
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру