Абдэльхамід Абауд, што, як мяркуецца, быў арганізатарам тэрактаў у Парыжы, забіты ў ходзе спецаперацыі 18 лістапада. Пра гэта афіцыйна заявіла пракуратура Парыжа.
lefigaro.fr
Спецаперацыя прайшла раніцай 18 лістапада ў Сэн-Дэні, найбліжэйшай прыгарадзе Парыжа. Паліцыя паспрабавала ўзяць штурмам кватэру, але людзі, што там былі, адкрылі агонь. Акрамя таго, жанчына прывяла ў дзеянне пояс шахіда. Паведамлялася, што акрамя яе пры штурме загінуў нейкі мужчына — ён быў забіты альбо пры выбуху, альбо забіты снайперам.
Пракурор Парыжа ўвечары 18 лістапада адмовіўся назваць імя забітага мужчыны. Крыніцы The Washington Post паведамлялі, што забітым быў як раз Абдэльхамід Абауд.