19.11.2015 / 16:08

У Беларусі з'явіцца нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва 

Пра гэта паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

«У сістэме нацыянальных прэмій з'явіцца яшчэ адна — нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва. Ідзе распрацоўка палажэння, а ўпершыню правесці ўручэнне плануецца ў 2017 годзе, калі адбудзецца трыенале сучаснага мастацтва», — сказала Ірына Дрыга.

Плануецца, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва будзе ўручацца найлепшаму скульптару, жывапісцу, дызайнеру, майстру фатаграфіі, найлепшаму аўтару арт-аб'ектаў, найлепшаму маладому аўтару.

Наперадзе вялікая работа па падрыхтоўцы палажэння гэтай прэміі. Ірына Дрыга адзначыла, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва не пакіне без увагі творчасць маладых, паколькі мастацтва цесна звязана з маладымі, і менавіта моладзі давядзецца яго развіваць.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру