19.11.2015 / 16:48

Кавалеўскі: Макею варта было перанесці візіт у Германію ў сувязі са смерцю Гіро Як думаеце? 7

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў перамовы ў Берліне. Гэта быў першы за доўгі час візіт кіраўніка МЗС у Нямеччыну пасля доўгага перыяду замарожвання двухбаковых адносін.

Па збегу абставін напярэдадні візіту памёр пасол Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро. Акурат у дзень візіту Макея яго хавалі ў Мінску.

Гіро быў прыхільнікам збліжэння Беларусі і Еўрасаюза і шмат рабіў для нармалізацыі беларуска-нямецкіх адносін.

Былы супрацоўнік беларускага МЗС Валеры Кавалеўскі рэзка крытыкуе міністра за тое, што ён не перанёс сустрэчы. «Каманда Лукашэнка ніколі не вылучалася ні маральнымі прынцыпамі, ні высакароднасцю, — піша Кавалеўскі, які цяпер жыве ў ЗША. — Уладзімір Макей дапоўніў гэтую рэпутацыю новым выродлівым жэстам».

Кавалеўскі называе Гіро «адным з найлепшых дыпламатаў у гісторыі краіны за ўсе часы» і піша: «Гэтая страта — дастатковая нагода адкласці візіт. Калі ў Берліна ёсць гатоўнасць сустрэцца, то дата ўжо не так важная. Пытанне ў чалавечнасці».

Не ўсе з ім пагаджаюцца: «Смутак і жальба — гэта адно, але бізнэс, вядома, трэба працягваць», — адказвае ў каментах Юры Кажура.

Сяргей Гезгала

0
SHOS / Адказаць
19.11.2015 / 17:00
Отработал своё дядька. Вы думаете, к вам другое отношение? Мёртвым не нужны хвалебные лживые речи.
0
Іван / Адказаць
19.11.2015 / 17:11
Не ўпэўнены, што належыць пераносіць візіт у такім выпадку. Лепш узгадаць цёплым словам на перамовах і пасля іх. Гэта ж была і ягоная справа - пасла.
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
19.11.2015 / 17:22
Кавалеўскі называе Гіро «адным з найлепшых дыпламатаў у гісторыі краіны за ўсе часы» ==== Як думаеце? ++ а што тут думаць. каб Гіро на момант візіту быў жывы то Кавалеўскі напісаў бы --Гіро самы паскудны слуга рэжыму а ні дымламат!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру