19.11.2015 / 17:26

Адразу на дзвюх станцыях метро працавала міліцыя: знайшлі падазроныя прадметы 6

Сёння пасля 16-й гадзіны на станцыях «Каменная горка» і «Малінаўка» працавалі сапёры.

Часова быў зачынены вестыбюль з боку МКАД на станцыі метро «Каменная горка». Міліцыя ачапіла падыход, на месцы працавалі сапёры. З вестыбюля і гандлёвых памяшканняў побач эвакуявалі наведнікаў і супрацоўнікаў.

Падыход да станцыі «Малінаўка». Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Таксама быў перакрыты ўваход на станцыю метро «Малінаўка» з боку гіпермаркета ProStore. Там дзяжурыў АМАП і супрацоўнікі МУС.

Як высветлілася, у абодвух выпадках каля станцый былі заўважаныя безгаспадарныя торбы. У іх знайшлі звычайныя асабістыя рэчы.

«Ніякай пагрозы не было. Гэта проста выпадковасць, што вось так атрымалася, — паведаміў «Нашай Ніве» Андрэй Кузьмін, прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна. – Самі станцыі працягвалі працу ў штатным рэжыме, рух не быў спынены. Перакрывалі толькі асобныя падыходы да іх».

УШ

0
Siarhej / Адказаць
19.11.2015 / 18:15
На час 17:30 выхал са станцыі "Малінаўка" ў бок Прастору быў яшчэ перакрыты
0
the clash / Адказаць
19.11.2015 / 18:41
как достали эти параноики. кому нужна ваша каменная горка чтоб взрывать? кому вы нужны? если я увижу бесхозную сумку, то первым делом я посмотрю что внутри, что украсть. а эти только сумку увидят - все игил
0
шагаем в ногу / Адказаць
19.11.2015 / 19:27
the clash, Отрабатывают пайку и рапортуют. В этой стране все рапортуют фюреру о своей преданности и единении с фюрером. А вот с терактом в минском метро, непридуманным, до сих пор непонятки, про которые говорят, что и так все ясно!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру