19.11.2015 / 17:45

Маскоўская паліцыя знайшла ў ламбардзе бронетранспарцёр 1

Маскоўская паліцыя знайшла на стаянцы аўталамбарда на Нікольскай вуліцы безгаспадарны бронетранспарцёр.

Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу сталічнага глаўка МУС, бронемашына была без узбраення. Ніякіх дакументаў на яе ў супрацоўнікаў ламбарда не аказалася.

Да высвятлення абставін на БТР і яшчэ 50 транспартных сродкаў, знойдзеных на той жа стаянцы, накладзены арышт. У ламбардзе правялі канфіскавалі дакументы, камп'ютары і пячаткі розных фірмаў.

Цікавасць праваахоўных органаў да аўталамбарда прыцягнулі жыхары горада, якія паскардзіліся на махлярства з боку яго супрацоўнікаў. Цяпер паліцыя правярае інфармацыю, справа пакуль не распачатая.

0
viKniK / Адказаць
19.11.2015 / 18:25
Заехаў чалавек у ламбард на бронетранспартцёры і пытаецца: "Скока даш?.. Скока, скока?... Не понял. Гэта я табе за стаянку, ці ты мне за ахову ламбарда?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру