Самалёт «Люфтганзы», які ляцеў з Франкфурту ў Кіеў, мусіў незаплянавана прызямліцца ў польскіх Катавіцах. Як перадае польскае радыё, адзін з пасажыраў, грамадзянін Расеі, у нецьвярозым стане заявіў, што ён тэрарыст. Ён патрабаваў алькаголю й спрабаваў учыніць бойку.

Расьсьледаваньнем справы зоймецца пракуратура, самалёт з 118 пасажырамі пасьля гадзіны затрымкі працягнуў палёт.

via «Эхо Москвы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0