19.11.2015 / 19:27

Стралкоў-Гіркін: У ДНР ваююць бамжы, алкаголікі і наркаманы 19

Былы «міністр абароны ДНР» працягвае бэсціць сепаратыстаў.

«Пры раптоўным наступе ўкраінскай арміі апалчэнне будзе разбіта вельмі хутка, калі яно не атрымае расійскай падтрымкі, — заявіў Гіркін. — Маса мясцовых дабраахвотнікаў — бамжы і напаўбамжы. П’янства павальнае, наркаманія дзікая ў падраздзяленнях. Пасля майго сыходу законы ваеннага часу адмянілі. Калі навокал узброеныя людзі, дабіцца дысцыпліны і парадку можна толькі самымі жорсткімі метадамі. А наркамана не напужаць 15 суткамі арышту. Ці алкаголіка. Плюс вялікая колькасць «мёртвых душ». Уявіце, што палова ўзвода складаецца з мёртвых душ. Гэта і палюбоўніцы, і жонкі, і дзеці, якіх камандзіры афармляюць. Ніякай службы яны не нясуць, а грошы атрымліваюць. Поўны развал і раскладанне».

Гэта ўжо не першае рэзкае выказванне Гіркіна за апошні час. Гіркін усё часцей выступае з крытыкай расейскай улады за тое, што яны «злілі Наваросію». Гіркін не хавае, што Расія ваюе ва Украіне, і прагназуе, што ў Сірыі Расію таксама чакае параза.

УШ

0
Генэрал Голад / Адказаць
19.11.2015 / 19:34
"Бамжы, алкаголікі і наркаманы..." Самакрытычна.
0
110136 / Адказаць
19.11.2015 / 19:38
Гиркин знает кто сбил Боинг? Я имею ввиду фамилии.
0
КАЛарадыя / Адказаць
19.11.2015 / 19:44
Мiстэр вiдавочнасць
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру