19.11.2015 / 20:24

МЗС разлічвае на поўнае зняцце з Беларусі санкцый ЕС 2

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей разлічвае на поўнае зняцце Еўрасаюзам санкцый з Беларусі. Аб гэтым ён заявіў па выніках сустрэчы з федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, якая адбылася напярэдадні ў Берліне, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«Мы вельмі зацікаўлены ў нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам. Мы хочам нармальных эканамічных адносін з Еўрапейскім саюзам і асобнымі еўрапейскімі краінамі. Гэта дапаможа нам быць больш моцнымі і ў палітычным плане», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што на сустрэчы адбылося абмеркаванне перспектыў развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, удзелу Беларусі ў працэсах еўразійскай інтэграцыі, яе ўзаемадзеяння з Германіяй у міжнародных арганізацыях, асабліва з улікам старшынства Германіі ў АБСЕ ў 2016 годзе, шэрага актуальных праблем міжнароднай палітыкі. «Я спадзяюся, што ў абмеркаванні ўсіх праблем мы дасягнулі ўзаемаразумення», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

«Мы спакойна глядзім у будучыню, і, я думаю, мы глядзім у адным і тым жа напрамку. Гэта вельмі важна, таму што ў мінулым многае было. Быў перыяд санкцый, якія не ўнеслі пазітыўнага ўкладу ў развіццё нашай краіны, — адзначыў Уладзімір Макей. — Я спадзяюся, што ў будучым гэтыя санкцыі будуць зняты, і гэта дапаможа нам прадоўжыць развіццё краіны ва ўсіх напрамках — палітычным, эканамічным, у сферы правоў чалавека і іншых».

«Самае галоўнае, што абодва бакі зацікаўлены ў тым, каб Беларусь падтрымлівала нармальныя адносіны з Еўрасаюзам. І я думаю, што гэта сустрэча вельмі важная для нашага будучага», — дадаў ён.

0
Беларус / Адказаць
19.11.2015 / 20:51
Санкции полностью снимут при Совершенно Новом Президенте и Новых Министрах Нового Правительства...
0
Э / Адказаць
19.11.2015 / 21:10
Хвічку)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру