19.11.2015 / 22:19

Ва Украіне Міхаіла Добкіна збілі проста ў судзе ВІДЭА 34

Падчас суду над экс-міністрам юстыцыі Аленай Лукаш адзін з прысутных накінуўся з кулакамі на народнага дэпутата ад «Апазіцыйнага блока» Міхаіла Добкіна. Адпаведнае відэа тут жа з’явілася ў сеціве.

Мужчына назваў Добкіна «падлам» і «нягоднікам», а нардэп у адказ параіў яму палячыцца. Пасля гэтага актывіст пачаў біць Добкіна па твары. Пяцёра праваахоўнікаў кінуліся раздымаць мужчын.

Актывіст запатрабаваў, каб Добкін адправіўся туды, дзе зможа «лізаць с*аку Януковічу», але палітык адказаў, што ніколі не з’едзе з Украіны. Затым мужчыны са словамі «хадзем выйдзем» пакінулі суд. 

Праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту беларускі добраахвотнік «Правага сектару» з пазыўным Док на сваёй старонцы ў Facebook расказаў, што біў Добкіна ягоны добры сябар — валанцёр Аляксандр Краўчук. 

Нагадаем, што Міхаіл Добкін быў губернатарам Харкава пры Януковічу і праславіўся знакамітым перадвыбарчым відэа.

ЗМ

0
Генэрал Голад / Адказаць
19.11.2015 / 21:51
"Пяцёра праваахоўнікаў кінуліся раздымаць мужчын." Зь іх толькі адзін мужчына - Краўчук.
0
Казік / Адказаць
19.11.2015 / 21:56
Во, ... ставяць на месца. Але змаганне з гэтай заразай яшчэ будзе трываць доўга, пакуль не абновяцца ўсе ўладныя структуры. Гэтыя Добкіны былі паўцякалі, але пачалі вяртацца каб і далей пускаць кроў Украіне. Таму трэба было адразу з нагі па рыле...
0
Правда / Адказаць
19.11.2015 / 22:19
90-е там вернулись
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру