19.11.2015 / 21:13

«Расатам» пабудуе ў Егіпце АЭС коштам $10 млрд 1

Расія і Егіпет падпісалі пагадненне аб будаўніцтве расійскай кампаніяй «Расатам» першай атамнай электрастанцыі ў Егіпце.

АЭС, аснашчаная чатырма энергаблокамі, з'явіцца на беразе Міжземнага мора ў раёне Дабаа, у 140 кіламетрах на захад ад Александрыі.

Будаўніцтва мяркуецца завяршыць да 2022 года. Кошт праекта складзе 10 млрд даляраў.

Па словах прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха ас-Сісі, праца расійскай кампаніі будзе аплачаная з грошай, якія паступяць ад продажу выпрацаванай АЭС электраэнергіі.

Лідар Егіпта таксама сказаў, што падпісанае пагадненне азначае «пачатак ажыццяўлення егіпецкай мары».

0
Марат / Адказаць
19.11.2015 / 21:50
У Егіпце трэба будаваць сонечныя станцыі а не АЭС
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру