19.11.2015 / 22:36

Надзвычайнае здарэнне ў Вільні: 3000 паліцэйскіх пяць гадзін шукалі наркамана з аўтаматам — і злавілі абноўлена 10

19 лістапада вечарам каля 6-га камісарыята паліцыі адбыўся надзвычайны інцыдэнт — разбушаваўся ўзброены мужчына. Мужчына завалодаў аўтаматам, нягледзячы на тое, што быў у кайданках. Яго шукаюць па ўсім горадзе.

Паліцыя прывезла мужчыну да 6-га камісарыята (раён Пашылайчай — заходняя частка горада). Яму быў прызначаны адміністрацыйны арышт. Калі машына спынілася каля камісарыята, але мужчына схапіў аўтамат «Калашнікаў» і не на жарт разбушаваўся. Неўзабаве затрыманы збег ад паліцэйскіх разам з аўтаматам.

Паліцыя паведаміла, што мужчына — Ігар Малаткоў (1991 г.н.) пакутуе на псіхічнае захворванне, сайт 15min.lt удакладняе, што ён наркаман. Збеглага спачатку шукалі ў раёне Пашылайчай, а потым пошукі пашырыліся на ўвесь горад.

lrytas.lt

Па звестках BNS, усяго яго шукаюць 3000 вартавых парадку, а гэта траціна ўсёй літоўскай паліцыі.

ВІДЭА

«Будзем шукаць ўсю ноч, пакуль не затрымаем», - сказаў BNS намеснік генкамісара паліцыі Эдгарас Шылерыс.

Паліцыя папрасіла спыніць некаторыя мерапрыемствы, а іх удзельнікаў разысціся (напрыклад, папрасілі разысціся людзей, якія былі на мерапрыемстве ў Палацы кіраўнікоў, а таксама наведвальнікаў ГЦ «Озас»).

Міністр унутраных спраў Саўлюс Скверняліс назваў сітуацыю ганебнай і поўным непрафесіяналізмам.

«Саму сітуацыю, калі закуты ў кайданкі затрыманы здолеў адабраць у паліцыянта зброю, міністр лічыць ганебнай», — сказаў прэс-аташэ міністра Томас Бяржынскас. На думку кіраўніка МУС, цяпер самае галоўнае — як мага хутчэй схапіць небяспечнага ўцекача. 

lrytas.lt

Паводле неафіцыйных дадзеных, паліцыя, правяраючы машыны, шукае канкрэтны аўтамабіль - белы VW Golf. У чацвер вечарам на пошукі падазраванага паднялі верталёт Службы аховы дзяржмяжы Eurocopter, паведаміў прэс-сакратар САДМ Гедрус Мішуціс.

«Каля 22:00 [па Мінску] верталёт вылецеў з Палукніса і сеў каля Белага моста ў цэнтры горада.

«На борт ўзялі паліцэйскага. Верталёт будуць накіроўваць супрацоўнікі паліцыі. Верталёт будзе лётаць над Вільняй, вакол сталіцы, ён абсталяваны найноўшай тэхнікай, цеплавізарам», - сказаў BNS Мішуціс.

Уцекача шукаюць на ўсёй тэрыторыі Віленскай акругі, пра гэта BNS сказаў намеснік начальніка Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскай акругі Антоній Мікульскі.

У выкрадзеным eцекачом аўтамаце была адна абойма з патронамі (30 патронаў), пра гэта ў навінах на тэлеканале ЛНК распавёў генкамісар паліцыі Лінас Пярнавас.

«Ён збег разам з аўтаматам «Калашнікаў». Там адна абойма з патронамі», - сказаў Пярнавас. Па словах Пярнаваса, паліцэйскіх апытваюць, з імі працуюць псіхолагі.

Паліцыя папярэджвае: Не ўздумайце самі шукаць злачынцу

Людзі актыўна тэлефануюць, паведамляючы пра тое, дзе бачылі мужчыну, падобнага на падазраванага. На ўсе паведамленні рэагуюць вокамгненна, аднак пакуль уцекача знайсці не ўдалося. Паліцыя назірае не толькі за горадам, але і за сацыяльнымі сеткамі.

Паліцыя папярэджвае жыхароў: «Калі вы размяшчаеце інфармацыю пра тое, што ў фэйсбуку з'яўляюцца закрытыя групы, у якіх моладзь заклікаюць аб'ядноўвацца і ісці на пошукі ўцекача - абшукваць закінутыя будынкі, ні ў якім разе не рабіце гэтага!».

lrytas.lt

А 23.30 па літоўскім часе (00:30 па Мінску), 15min.lt паведаміў, што паліцэйскія на вуліцы Pelesos, затрымалі Ігара Малаткова.

00.35

Паліцыя афіцыйна пацвердзіла: Ігар Малаткоў затрыманы. Яго пошук доўжыўся пяць гадзін. Яго арыштавалі на Pelesos gatvė (раён Naujininkaj).

«Ён арыштаваны, зброю знайшлі» - сказаў BNS намеснік камісара паліцыі, генерал Эдвардас Шылерас.

lrytas.lt

0
Вонтед / Адказаць
19.11.2015 / 22:39
И правда, позорная ситуация.
0
Че / Адказаць
19.11.2015 / 23:03
А чё сразу Игорь Молотков? Он же Igarkauskas Moltkauskas))))
0
Юзюк Заяц / Адказаць
19.11.2015 / 23:07
А каб яму скула села!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру