Fallout — камп'ютарная ролевая гульня, дзеянне якой адбываецца ў свеце, што перажыў ядзерную вайну. Дзеянне гульняў серыі праходзяць на тэрыторыі ЗША. Пасля сусветнай ядзернай вайны краіна ператварылася ў радыеактыўную пустыню, ахопленую анархіяй.

Хоць падзеі гульняў і змешчаныя ў далёкай будучыні, праз сотні гадоў пасля ядзернай вайны, серыя Fallout адрозніваецца характэрным рэтра-футурыстычным стылем, натхнёным масавай культурай 1950-х. Гульні серыі ўяўляюць сабой RPG з адкрытым светам, які дае гульцу магчымасць свабодна даследаваць разнастайныя лакацыі і пераадольваць перашкоды рознымі шляхамі.

Тыдзень таму выйшла чарговая серыя гульні Fallout 4. Мінула 5 год пасля выхаду папярэдняй серыі гульні. І трэба адзначыць, што распрацоўшчыкі вельмі пастараліся. 

1. Усё вельмі кепска

Сюжэт пачынаецца з уступнага роліка. Распрацоўшчыкі Fallout заўсёды заганяюцца наконт сюжэта. Штораз яны прыдумляюць гісторыю свайго персанажа, але ў гэты раз яны проста пераўзышлі сябе. Глядзіце.

У відэа галоўны герой дзеліцца сваімі перажываннямі наконт таго, што свет стаіць на парозе вайны. У свеце Fallout падкрэсліваецца небяспека атамнай зброі. На гэтым і падвязана гісторыя. Галоўны герой прачынаецца раніцай 23 кастрычніка 2077 года, займаецца звычайнымі справамі, як раптам у дзверы стукаецца прадстаўнік карпарацыі Волт-Тэк, які сцвярджае, што час мірнага жыцця хутка можа падысці да канца, таму, на выпадак ядзернай вайны, неабходна зарэзерваваць сабе месца ў прытулку Волт-Тэк. Праз некаторы час па тэлебачанні паведамляецца пра ядзерныя бамбаванні Нью-Ёрка і Пенсільваніі. Сям'я галоўнага героя трапляе ў прытулак 111, адкуль яму прыйдзецца выйсці на паверхню толькі праз 210 гадоў, бо ён, жонка і дзіцё будуць крыянаваныя (замарожаныя).

2. Ствары сябе і сваю жонку сам 

Пачынаючы з Fallot 3 кожны гулец мог стварыць сам свайго персанажа. У новай гульні, акрамя сябе, вы можаце абраць выгляд сваёй жонкі. Болей за тое, вы можаце гуляць за жанчыну.

Гэта яшчэ больш дазваляе акунуцца ў постапакаліптычную атмасферу. Дарэчы, не абавязкова рабіць сябе. Вось некаторыя аматары зрабілі вядомых нам прэзідэнтаў. Паспрабуйце адгадаць, хто ёсць хто.

3. To не дудка, не жалейка, то Pip-Boy трохлінейка

Сёння вытворцы гульняў выпускаюць розныя аплікацыі для мабільных тэлефонаў, якія даюць дадатковыя магчымасці ў гульнях. Аматарам Fallout'а пашчасціла — для іх выпусцілі спецыяльную версію з Pip-Boy. У Мінску ліцэнзійная гульня разам з гэтай прыладай будзе каштаваць 4 750 000 рублёў і толькі для PS4. Ці ёсць такія аматары ў Беларусі, гатовыя выдаткаваць столькі грошай?

Вось так выглядае Pip-Boy.

Вось так выглядае Pip-Boy.

Для астатніх выйшла аплікацыя на мабільны тэлефон. Ёсць як на Андроід, так і на IОs. Pip-Boy дазваляе збіраць, мадыфікаваць зброю і вопратку, а таксама медпрэпараты.

4. Сабака — найлепшы сябар чалавека

Упершыню ў героя з'явіцца вечны яго спадарожнік — сабака, падобны на нямецкую аўчарку. Яму можна аддаваць каманды, каб ён перамясціўся, напаў або прынёс прадметы. Толькі паглядзіце на яго шчырыя вочы. 

5. Без лішніх слоў

Можна яшчэ шмат пісаць пра плюсы новага Fallout, але дзеля таго, каб вы цалкам пераканаліся ў тым, што было пералічана раней, проста паглядзіце трэйлер да гульні.

Сістэмныя патрабаванні Fallout 4:

  • OS: Windows Vista SP2, 7, 8.
  • Працэсар: Intel Core i5-760 2.8GHz / Phenom II X4 970
  • Аператыўная памяць: 8 GB 
  • Памяць відэакарты: 2GB
  • Віды падтрымліваных відэакартак: Nvidia GeForce GTX 670 або AMD Radeon R9 280
  • Месца на камп'ютары: 28 GB 
  • DirectX 11 
Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?