Пайшоў чацвёрты месяц папярэдняга следства па справе Уладзіміра Беражкова. Спачатку сітуацыя развівалася бурна, экс-генеральны менеджар «Дынама» быў абвінавачаны ў крадзяжы больш аднаго мільярда рублёў. Следчы камітэт нават сабраў з гэтай нагоды спецыяльную прэс-канферэнцыю. Аднак пасля ўсё сціхла. Новых абвінавачванняў няма, але і ў суд справа не перадаецца. Tribuna.com звязалася з сынам Беражкова Мікітам з просьбай пракаментаваць сітуацыю.

Мікіта Беражкоў. Фота pressball.by

Мікіта Беражкоў. Фота pressball.by

— Тое, што цяпер адбываецца, можна назваць адным словам - жэсць. У СІЗА ёсць сакрэтнае правіла: «эканамічныя» сядзяць з «эканамічнымі», зэкі — з зэкамі. Дык вось, эканамічных на майго бацьку не хапіла, двух мацёрых падсадзілі. Не, ён не скардзіцца… каб горш не стала. Гэта маё сэрца крывёю абліваецца. Ведаеце, у мяне нямала сяброў у праваахоўных органах. Яны кажуць, што нават палітвязняў так не ламалі.

— Дзе ты цяпер знаходзішся?

— У Маскве. З'ехаў пасля таго, як адчуў сябе ў небяспецы. У адзін дзень патэлефанавалі адразу трое і папярэдзілі, што рыхтуецца затрыманне. Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы сказаць наступнае: ніколі, ні ў адным сваім інтэрв'ю я не наязджаў на ўладу. Наадварот, заўсёды прасіў не палітызаваць гэтую справу. Калі кагосьці ўвёў у зман сваімі выказваннямі — прабачце. Аляксандр Лукашэнка не мае ніякага дачынення да затрымання бацькі. Я ўсяляк падтрымліваю дзеючага прэзідэнта і нават прагаласаваў за яго на выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?