Банкі не абавязаны пазначаць інфармацыю аб падаходным падатку па ўкладах у рэкламе, паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Беларусі Ілона Лядніцкая.

«У рэкламе і дагаворы банкі не абавязаны пазначаць інфармацыю аб падаходным падатку, што ўтрымліваецца ў адпаведнасці з дэкрэтам нумар 7. Спагнанне падаходнага падатку залежыць ад некалькіх фактараў, якія не залежаць ад банка, тады як у рэкламе пазначаюцца канкрэтныя факты і ўмовы па прапанаваным прадукце», — сказала кіраўнік упраўлення. Яна адзначыла, што дагавор банкаўскага ўкладу змяшчае ўмовы, якія датычацца банкаўскага ўкладу.

У цэлым пытанні падаткаабкладання рэгулююцца адпаведнымі актамі беларускага заканадаўства. Аднак, паводле слоў Ілоны Лядніцкай, пры заключэнні дагавора банкі інфармуюць укладчыкаў аб усіх умовах размяшчэння грашовых сродкаў ва ўклад, у тым ліку пры якіх умовах даходы ад гэтага будуць падлягаць падаткаабкладанню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?