Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 26 лістапада сустрэнецца са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, перадае РБК.

Як паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, было ўзгоднена, што першы замежны візіт беларускага лідара пасля перавыбрання на пасаду прэзідэнта пройдзе менавіта ў Расію.

Адной з тэм сустрэчы стане стварэнне расійскай авіябазы ў Беларусі.

Відавочна, што гэтая тэма яшчэ не да канца закрытая, падкрэсліў Ушакоў.

Як паведамлялася, свой першы пасля прэзідэнцкіх выбараў афіцыйны візіт Аляксандр Лукашэнка мае намер здзейсніць у Расію па запрашэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Маючы адбыцца візіт абмяркоўваўся 16 лістапада ў час сустрэчы Лукашэнкі з надзвычайным і паўнамоцным паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што «гатовы да сур'ёзнай гутаркі на тэму беларуска-расійскіх адносін».

«Ёсць пра што пагаварыць, і адкрыта пагаварыць, каб у нас не было ніякіх недамовак, — сказаў ён. — Давайце адкрыта абмяркуем нашы і праблемныя пытанні, калі яны ёсць, і пазначым перспектыву».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, да яго сустрэчы з Уладзімірам Пуціным можна будзе падкарэктаваць асобныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва, з тым «каб зняць некаторыя насцярожанасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?