Пасол Сірыі ў Расіі Рыяд Хадад заявіў, што каля 10 тысяч баевікоў, якія ваююць на баку «Ісламскай дзяржавы», з'яўляюцца выхадцамі з краін СНД.

Дыпламат заявіў, што яны ўяўляюць пагрозу для нацыянальнай бяспекі Расіі.

Усяго на тэрыторыі Сірыі, па ацэнцы Хадада, дзейнічаюць да дзвюх тысяч розных тэрарыстычных аб'яднанняў. «Ісламская дзяржава» — самая буйная з іх.

«Калі ваенна-касмічныя сілы Расіі пачалі свае аперацыі, усе дробныя тэрарыстычныя групы адразу аб'ядналіся з ІД. Цяпер у складзе сіл тэрарыстаў каля дзвюх тысяч груповак», — заявіў Хадад.

Ён таксама адзначыў поспехі наземнай аперацыі сірыйскай арміі і паветраных удараў Расіі. Паводле яго слоў, тэрарысты сыходзяць у бок мяжы з Турцыяй. Сірыя пры гэтым каардынуе ўсе свае крокі з Расіяй, заявіў пасол.

Папярэднія ацэнкі колькасці расейцаў і жыхароў СНД, якія ваююць на баку ІД, былі значна ніжэйгымі. Уладзімір Пуцін 16 лістапада заявіў, што ў шэрагах ІД знаходзяцца ад 5 да 7 тысяч выхадцаў з краін СНД.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Аляксандр Гаравы на мінулым тыдні удакладніў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу», што ўласна расейцаў сярод іх каля 2,5 тысячы.

Кіраўнік МУС Уладзімір Калкольцаў у верасні казаў пра 1,8 тысячы расейцаў, якія ваююць за ІД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?