Па выніках праверак Рассельгаснаглядам ў перыяд з 19 па 23 кастрычніка ведамства прыняло рашэнне прыпыніць пастаўкі малочнай і рыбнай прадукцыі з 13 прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.

«Па выніках інфармацыі, атрыманай у ходзе інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў, Рассельгаснагляд праінфармаваў ветэрынарную службу Беларусі аб неабходнасці ўвесці часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з 13 з 15 праінспектаваных прадпрыемстваў: васьмі рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў і пяці па вытворчасці гатовай малочнай прадукцыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Як вядома, раней Расія абмяжоўвала пастаўкі беларускай малочкі, грузінскіх мінеральных вод і малдаўскага віна і садавіны. Уся гэтая прадукцыя вылучаецца выдатнай якасцю, а забароны супадалі з перыядамі палітычных канфліктаў між краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?