22.55

Паліцыя Бельгіі працягвае пошукі дваіх тэрарыстаў, якія маюць дачыненне да нападаў у Парыжы 13 лістапада, піша Le Soir. Паводле звестак выдання, у аднаго з іх можа быць пояс смяротніка.

Асашыэйтэд прэс.

Асашыэйтэд прэс.

Раней прэм'ер-краіны Шарль Мішэль заявіў, што Брусэль быў вымушаны абвясціць самы высокі ўзровень тэрарыстычнай небяспекі пасля з'яўлення інфармацыі аб тым, што ў Бельгіі могуць адбыцца тэракты, аналагічныя парыжскім. Ёсць небяспека, што «некалькі чалавек са зброяй і выбуховымі рэчывамі могуць зладзіць тэракты … можа быць, нават у некалькіх месцах», — растлумачыў ён.

21 лістапада супрацоўнікі бельгійскіх спецслужбаў арыштавалі чатырох чалавек, якія знаходзіліся ў падазроным аўтамабілі. Падрабязнасці інцыдэнту невядомыя.

18.05

Паліцыя патрулюе імігранцкія раёны Брусэля, субота, 21 лістапада, Ройтэрз.

Паліцыя патрулюе імігранцкія раёны Брусэля, субота, 21 лістапада, Ройтэрз.

Аб неабходнасці закрыцця з-за узрослай тэрарыстычнай пагрозы ўсіх публічных будынкаў, гандлёвых цэнтраў і рынкаў заявіў прэм'ер-міністр Брусэльскага сталічнага рэгіёну Рудзі Верворт.

«Рызыку нельга назваць нулявой, але мы можам зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб гарантаваць бяспеку грамадзян», — цытуе выказванні Верворт агенцтва dpa ў суботу, 21 лістапада.

Адмененыя таксама ўсе спартыўныя мерапрыемствы, намечаныя на гэтыя выходныя, у прыватнасці, шэраг паядынкаў бельгійскага чэмпіянату па футболе. Сярод іх - гульня ў горадзе Локерене, дзе мясцовы клуб павінен быў прыняць аднаго з лідэраў першынства — брусельскі «Андэрлехт»

Прычынай адмены матчу на афіцыйным сайце клуба названая немагчымасць гарантаваць бяспеку.

***

Раней нацыянальны крызісны цэнтр Ocam заявіў, што для брусельскага рэгіёну ўводзіцца максімальны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў сувязі з наяўнасцю «непасрэднай» і «вельмі сур'ёзнай пагрозы». Урад Бельгіі патлумачыла гэта небяспекай тэрактаў з прымяненнем зброі і выбухоўкі.

***

Бельгія ўпершыню павысіла ўзровень тэрарыстычнай пагрозы для сталіцы краіны Бруселя да максімальнага. Існуе «непасрэдная» і «вельмі сур'ёзная пагроза» для Бруселя і наваколля, абвясціў раніцай у суботу, 21 лістапада, нацыянальны крызісны цэнтр Ocam пасля «новага аналізу» сітуацыі.

Ocam заклікаў грамадзян пазбягаць натоўпу, напрыклад, на канцэртах і вакзалах. Улады таксама рэкамендавалі прыпыніць працу брусельскага метро. Далейшая інфармацыя будзе распаўсюджвацца на працягу дня, каб «не перашкаджаць следству».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?