Самалёт авіякампаніі «Белавія» вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт Мінск з-за паведамленні камп'ютара аб адмове навігацыйнай сістэмы пасажырскага самалёта маркі Bombardier CRJ200, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Самалёт Bombardier CRJ200 ляцеў рэйсам BRU-787 «Мінск — Тэгеран».

«Праз 25 хвілін пасля ўзлёту з РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» было прынята рашэнне аб вяртанні і наступнай пасадцы на тэрыторыю аэрапорта. На борце самалёта знаходзіліся 17 пасажыраў і 4 члены экіпажа. У 23.31 самалёт паспяхова зрабіў пасадку», — адзначаецца ў паведамленні Мінскага гарадскога кіравання МЧС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?