Тэгеран павялічыць здабычу нафты на мільён бараляў у суткі на працягу паўгода, прыводзіць ria.ru словы намесніка міністра нафты Ірана Аміра Хасейна Заманінія.

Намеснік міністра нафты сказаў, што вытворчасць і пастаўку павялічаць, калі не зменяць квоту АПЕК.

Раней у Іране казалі аб планах павялічыць аб'ём здабычы нафты пасля адмены санкцый ЗША і Еўрасаюза ў 2016 годзе.

На гэтым тыдні цана нафтавага кошыка АПЕК зменшылася ніжэй за 40 даляраў і дасягнула 39,21 даляра за бараль. Цана на нафтаы кошык АПЕК фармуецца з цаны спотавых цэн гатункаў нафты, якая вырабляецца ў краінах — членах арганізацыі. Улічваецца кошт нафты ў Саудаўскай Аравіі, Іраку, Нігерыі, Лівіі, Анголе, Іране, Кувейце, Венесуэле, ААЭ, Эквадоры, Катары і Алжыры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?