У Аргенціне 22 лістапада пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Апытанні грамадскай думкі аддаюць перамогу мэру Буэнас-Айрэса, кандыдату ад правацэнтрысцкай апазіцыі Маўрысіё Макры. Ад яго нязначна адстае кандыдат ад кіроўнага «Фронту за перамогу» Даніэль Сцыёлі.

Самае цікавае на гэтых выбараў — упершыню права на ўдзел у іх маюць падлеткі ад 16 да 18 гадоў. Ідэю галасавання юнакоў вылучаюць левыя сілы ў шмат якіх краінах, Аргенціна такую задуму рэалізавала.

Грамадзяне ад 18 да 70 гадоў маюць у Аргенціне абавязак удзелу ў выбарах. Грамадзяне ад 16 да 18 і пасля 70 могуць галасаваць па жаданні.

А вы падтрымліваеце, каб выбарчае права атрымлівалі ад 16 гадоў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?