Пасажырскі самалёт Airbus A330 турэцкай кампаніі Turkish Airlines здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце канадскага Галіфакса з-за пагрозы выбуху. Аб гэтым паведамляецца ў Twitter-акаўнце Flightradar24 — сэрвісу, што адсочвае палёты па ўсім свеце.

Самалёт накіроўваўся з Нью-Ёрка ў Стамбул. Пасадка прайшла паспяхова, у выніку інцыдэнту ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

19 лістападзе авіялайнер, які ляцеў з Варшавы ў егіпецкі курорт Хургаду са 161 пасажырам на борце, экстранна прызямліўся ў балгарскім аэрапорце Бургас у сувязі з паведамленнем пра бомбу. Пасля мужчына, які паведаміў аб выбуховым прыстасаванні на борце, прызнаўся, што гэта быў жарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0