У Крыме ўводзяць графікі адключэння электрычнасці і вады для насельніцтва, паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер самаабвешчанага ўрада Крыма Міхаіл Шарамет, які ўзначаліў камісію па ліквідацыі НС.

«Веерныя адключэнні, на жаль, будуць па ўсім паўвостраве. Пазбегнуць гэтага нам не ўдасца. У бліжэйшы час усе графікі будуць даведзены да насельніцтва», — сказаў ён журналістам.

У міністэрстве паліва і энергетыкі Крыма абяцаюць даводзіць графікі адключэння да насельніцтва кожныя дзве гадзіны.

Гэтай ноччу Крым застаўся без паставак электраэнергіі з Украіны, у 00:22 ва ўсіх яго населеных пунктах пагасла святло. Паводле інфармацыі з Кіева, прычынай гэтага сталі падрывы ліній электраперадач, якія вядуць на паўвостраў.

У 01:42 ўлады Крыма ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Усе сацыяльныя аб'екты паўвострава падлучаныя да рэзервовых крыніц сілкавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?