У Бельгіі другі дзень захоўваецца павышаны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Па словах міністра ўнутраных спраў Яна Жамбон, у спісе на вышук ёсць асобы, якіх бельгійскія спецслужбы падазраюць у падрыхтоўцы новых нападаў.

Раней паведамлялася, што вядуцца пошукі Салаха Абдэслама, падазраванага ў нападах на французскую сталіцу 13 лістапада. Па словах бельгійскіх уладаў, усе, каго яны шукаюць, узброеныя і вельмі небяспечныя.

Прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль паведаміў, што ўрад «валодае дакладнай інфармацыяй пра тое, што некалькі чалавек, узброеных выбухоўкай і агнястрэльнай зброяй, могуць здзейсніць напад, магчыма адразу ў некалькіх месцах».

У інтэрв'ю тэлеканалу VRT ён паведаміў, што небяспека не абмяжоўваецца адным Абдэсламам. Пакуль незразумела, ці звязаныя з ім іншыя людзі, што знаходзяцца ў вышуку, ці ж яны дзейнічаюць самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?