16 чалавек былі арыштаваныя падчас паліцэйскіх аперацый у Брусэлі і яго ваколіцах, паведаміў бельгійскі пракурор Эрык ван дэр Сіпт.

Асноўнага падазраванага ў нападах на Парыж 13 лістападзе - Салах Абдэслама - сярод іх не было. Яго вышук працягваецца.

Усяго ў 19 дамах у Брусэлі і Шарлеруа былі праведзены ператрусы, аднак зброі і выбуховых рэчываў выяўлена не было.

Адзін з затрыманых атрымаў траўму падчас няўдалай спробы схавацца ад паліцыі на аўтамабілі.

Аперацыі супраць ісламістаў, якія могуць здзейсніць напады, у Брусэлі працягваюцца. Паліцыя раней прасіла СМІ не паведамляць падрабязнасцяў такіх аперацый, а мясцовых жыхароў — не пісаць у сацсетках пра тое, дзе паліцыя праводзіць аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?