Прадстаўнік кіруючай перанісцкай партыі і губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс Даніэль Сцыоли прызнаў паразу на выбарах прэзідэнта ў Аргенціне.
Яго супернік — правацэнтрысцкі кандыдат ад партыі «Перамены» Маурысіа Макры — пасля падліку 91,5% бюлетэняў набірае 52,1% галасоў. Сцыолі саступае яму з вынікам 47,9%.
Сцыолі заявіў, што Макры быў абраны «згодна з воляй народа». Ён паведаміў, што патэлефанаваў пераможцу, каб павіншаваць яго і пажадаць «поспеху дзеля дабра нашай краіны».
У сваю чаргу Макры заявіў у звароце да сваіх радасных прыхільнікаў, што «гэта гістарычны дзень, змена эпохі, якая будзе дзіўнай».
Такім чынам, у Аргенціне пакладзены канец 12-гадовай эпосе праўлення леваперанісцкай партыі «Фронт за перамогу». Макры стаў прэзідэнтам з самымі ліберальнымі эканамічнымі поглядамі ў Аргенціне з 1990-х гадоў.
Першапачаткова Сцыолі лічыўся бясспрэчным лідэрам прэзідэнцкай гонкі. Яму прадказвалі перамогу яшчэ ў першым туры, а высокі вынік Макры здаўся тады многім назіральнікам нечаканым.
Былога прэзідэнта футбольнага клуба «Бока Хуніёрс» адрознівае яго рынкавая арыентацыя.
На думку назіральнікаў, яго поспех звязаны з незадаволенасцю насельніцтва эканамічнай палітыкай кіруючай партыі Аргенціны.