Як паведаміў прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі на сваёй старонцы ў фэйсбуку, баевікі ДНР абстрэльвалі Мар'інку, Пяскі, Невельскае, Вопытнае, Наўгародскае і Аўдзееўку (усе — каля Данецка).

Агонь вялі з з гранатамётаў, буйнакаліберных кулямётаў і стралковай зброі.

У той жа час у Маёрскім, Зайцава, Станіцы-Луганскай, Гранітным і Шырокіне (раёны Луганска і Марыупаля) стралялі ў тым ліку з мінамётаў і гранатамётаў.

Усяго з 18:00 да 6:00 адбылося 37 абстрэлаў.

Такім чынам, зацішша ў Данбасе не пратрымалася і месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?