Лінас Пернавас, Delfi

Лінас Пернавас, Delfi

У панядзелак паліцыя Літвы паведаміла, што адмаўляецца ад аўтаматаў Калашнікава, якія былі выдадзеныя супрацоўнікам паліцыі пасля тэрактаў у Парыжы.

«Мы пераразмеркавалі наяўнае ўзбраенне для таго, каб адмовіцца ад баявой зброі, гэта значыць, ад аўтаматаў Калашнікава», — сказаў журналістам генеральны камісар паліцыі Лінас Пернавас.

Гэта рашэнне было прынята пасля двух інцыдэнтаў у Вільні, калі адзін супрацоўнік паліцыі выпадкова параніў бяздомнага, а другі дазволіў падазраванаму выкрасці зброю і збегчы з ёй.

Генеральны камісар, які ўдзельнічаў у сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце, пазней сказаў журналістам, што будуць дадатковыя інвестыцыі ў падрыхтоўку паліцэйскіх, вучэнні, гатоўнасць рэагаваць на нестандартныя сітуацыі. Паводле яго слоў, пасля таго, як у чацвер паліцыя лавіла збройнага ўцекача, пераразмеркавана аўтаматычная зброя, каб як мага менш паліцэйскіх патрулявалі са старымі аўтаматамі Калашнікава.

«Застануцца пісталеты і іншая аўтаматычная зброя», — сказаў Пернавас.

Па словах генеральнага камісара, у панядзелак таксама будзе вырашацца пытанне, як доўга на вуліцах паліцэйскія будуць патруляваць з аўтаматычнай зброяй.

У чацвер наркамана, які забраў у паліцэйскага аўтамат «Калашнікава» з 30 патронамі шукалі 3000 паліцэйскіх, фота lrytas.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?