У канцэрце возьмуць удзел Стас Міхайлаў, Грыгорый Лепс, Дзіма Білан, Філіп Кіркораў і іншыя. Агулам — каля 20 выканаўцаў, сярод якіх і беларус Дзмітрый Калдун.

Білеты каштуюць не танна — ад 650 тысяч да 3,4 млн рублёў.

«Залаты грамафон» — музычная прэмія «Рускага радыё». Сёлета адбудзецца 20-е ўручэнне прэміі. 21 лістапада канцэрт прайшоў у Маскве, а 23-га поп-зоркі прыехалі ў Мінск.

Раней выступы праходзілі пад фанаграму. Цяпер арганізатары ўпэўніваюць, што артысты будуць спяваць «жыўцом».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?