23.11.2015 / 14:55

Следам за Брэстам адключаць вулічнае асвятленне сталі ў Баранавічах 13

Святло на большасці вуліц Баранавічаў выключаюць з апоўначы да 5 гадзін раніцы. Такое рашэнне прыняў гарвыканкам з мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў.

На вуліцы Тэльмана ліхтары гараць усю ноч, intex-press.by

Як распавялі Intex-press у Баранавіцкім гарвыканкаме, адключаць вулічнае асвятленне пачалі з 17 лістапада. Аднак не на ўсіх вуліцах, як, напрыклад, у Брэсце.

Усю ноч у Баранавічах гараць ліхтары на пуцеправодах па вуліцах Савецкай і Тэльмана, на вуліцах Баранава, Фабрычнай і на праспекце Савецкім. 

На вуліцах Цыялкоўскага, Энтузіястаў, Паркавай і праспекце Машэрава вулічнае асвятленне адключаюць не апоўначы, а ў гадзіну ночы: для зручнасці гараджан, якія прыязджаюць у гэты час з «Атланта».

«Я размаўляў з начальнікам Брэсцкай ДАІ і ён сказаў: ноччу Брэст не праглядаецца нават са спадарожніка, — распавёў Уладзімір Захарчук, намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама. — Наш горад са спадарожніка убачыць усё ж такі можна, бо вулічнае асвятленне адключаюць не ўсюды».

Па словах У.Захарчука, ніякіх зменаў у крымінагеннай абстаноўцы горада адключэнне вулічнага асвятлення пакуль не пацягнула, але гарадскія ўлады адсочваюць гэтую сітуацыю.

0
alex.ayo / Адказаць
23.11.2015 / 15:01
Одно из многочисленных преимуществ белорусской экономической модели.
0
Мордехай В. / Адказаць
23.11.2015 / 15:08
Трэба абавязаць грамадзян вешаць ліхтар на лоб у цемны час. Жоўты жылет, ліхтар на ілбе і 2 вялікія катафоты на сраку.
0
пушча / Адказаць
23.11.2015 / 15:45
У Пружане таксама ў 23.00 адрубаюць! Думаю, што робіцца з мэтай вырашэння і дэмаграфічнай сітуацыі ў тым ліку!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру