23.11.2015 / 15:20

Беларус-добраахвотнік з «Азова» ажаніўся з кіеўкай, з якой пазнаёміўся падчас вайны ВЯСЕЛЬНЫЯ ФОТА  31

«Наша Ніва» раней ужо пісала пра беларусаў, якія ваююць за Украіну ў складзе добраахвотніцкага палка «Азоў». 

Адзін з іх, 20-гадовы мінчук Арцём (пазыўны «Грот»), у мінулую пятніцу пабраўся шлюбам з кіеўкай, якая раней была валанцёркай. 

«Жонку зваць Ганнай. Пазнаёміўся з ёй у разгар вайны на Данбасе, — расказаў «Грот», — Яна тады сабрала пяць мяхоў гуманітаркі хлопцам у АТА, а ў мяне скончваўся час ратацыі ў Кіеве. І атрымалася, што яна праз мяне перадала гэтую гуманітарку на Усход. Спадабаліся адзін аднаму. Падчас вайны ліставаўся з ёю ў інтэрнэце, у акопах можна сказаць. На ратацыях гулялі разам, яна мне свой Кіеў паказвала, а ёй — свой, які паспеў убачыць падчас рэвалюцыі».

Маладыя і бацькі нявесты

Паводле Арцёма, дзяўчына пазітыўна паставілася да яго, як да беларуса.

«Ёй падабаюцца мужныя. А тое, што я прыехаў ваяваць у іншую краіну — гэта мужны ўчынак, паводле яе», — кажа «Грот».

Прапанову Ганне Арцём рабіў на паганскім капішчы, каб быць трохі бліжэй да продкаў у такі момант. 

У планах маладых жыць шчасліва і гадаваць шмат дзяцей. 

На вяселлі «Грота» гулялі яшчэ 6 беларусаў з «Азова». 

Мінчук Арцём «Грот» браў удзел у супрацьстаяннях на Майдане, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь. Аднак з пачаткам вайны на ўсходзе Украіны ён паехаў туды ваяваць. Цяпер хлопец займае пасаду намесніка начальніка трэніровачнай базы «Азова» ў Кіеве. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

АЯ

0
Вольгутка / Адказаць
23.11.2015 / 15:35
Удачы й плёну новай сям'і. А каб плён без ніякага палону, дык хай будзе мірнае неба над вольнай радзімай вашай.
0
kirr / Адказаць
23.11.2015 / 15:48
Цяпер хлопец займае пасаду намесніка начальніка трэніровачнай базы «Азова» ў Кіеве. У 20 год???
0
Miner / Адказаць
23.11.2015 / 15:51
Доўгага шчаслівага сумеснага жыцця!
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру