23.11.2015 / 15:05

Лідар крымскіх татараў назваў умовы перамоваў аб аднаўленні паставак электраэнергіі 17

Лідар крымскіх татараў Мустафа Джамілеў запатрабаваў ад Расіі вызваліць палітычных зняволеных у якасці ўмовы для пачатку перамоў аб аднаўленні энергазабеспячэння паўвострава.

Джамілеў таксама запатрабаваў «стварыць камісію па расследаванні выкраданняў і забойстваў нашых суайчыннікаў», адмяніць яму і старшыні Меджліса крымскататарскага народа Рэфату Чубараву забарону на ўезд у Крым, дапусціць на паўвостраў міжнародныя арганізацыі, якія сочаць за выкананнем правоў чалавека, і «аднавіць тыя дэмакратычныя правы, якія былі ў Крыме пры ўкраінскім кіраванні».

Па словах Джамілева, удзельнікі блакады Крыма гатовыя дапусціць рамонтныя брыгады да двух узарваных ліній электраперадачы — адна з іх вядзе ў Херсонскую вобласць, другая звязаная з Запарожскай АЭС. Лініі, якія вядуць у Крым, актывісты рамантаваць не дазволяць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Валацуга / Адказаць
23.11.2015 / 15:20
ну а што,чалавек справу кажа.Так і трэба.
0
Анатоль / Адказаць
23.11.2015 / 15:40
слушная ўмова
0
Лабус / Адказаць
23.11.2015 / 15:44
Баюся, што расея хутчэй распачне новую вайну, чым выканае гэтыя умовы.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру