У лісце прэм'ер-міністру Украіны Арсеню Яцанюку ён прапанаваў стварыць працоўную групу для вывучэння гэтага пытання і падрыхтоўкі праекта адпаведнага рашэння. Да прыняцця канчатковага рашэння Парашэнка прапануе спыніць грузавое аўтамабільнае і чыгуначнае злучэнне з Крымам, паведамляе яго прэс-служба.

Прэзідэнт Украіны адзначае, што адной з прыярытэтных задач органаў дзяржаўнай улады на сёння з'яўляецца вызначэнне мадэлі далейшых адносін Украіны з часова акупаванай тэрыторыяй АР Крым.

«Апошні час істотна абвастрылася супрацьстаянне паміж грамадскімі актывістамі і акупацыйнымі ўладамі Крыма. Распачаты шэраг крымінальных спраў супраць ініцыятараў гандлёвай блакады Крыма. Ініцыятары бестэрміновай акцыі блакавання паставак украінскіх тавараў на Крымскі паўвостраў, якая пачалася 20 верасня, патрабуюць цалкам спыніць гандлёвыя адносіны з акупаванай тэрыторыяй», — аргументуе ў лісце кіраўнік дзяржавы неабходнасці спынення грузавога транспартнага злучэння з Крымам.

У сваю чаргу, прэм'ер Арсень Яцанюк падтрымлівае спыненне грузавога тавараабароту з Крымам.

Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў прапануе спыніць таварапаток з Крымам рашэннем украінскага ўрада, піша gazeta.ua.

«Ва ўмовах дыверсійна-тэрарыстычных пагроз, пры якіх ёсць масавыя грамадзянскія пратэсты, лічу неабходным спыніць таварапаток з РФ і далей камісійна прымаць рашэнні, з запрашэннем крымскататарскага Меджліса», — заявіў Авакаў на экстраным пасяджэнні Кабінета міністраў Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0