23.11.2015 / 16:25

У Брэсце з-за нічыйнай торбы эвакуявалі людзей з храма 3

У Брэсце з Васкрасенскага сабора на вуліцы Маскоўскай 23 лістапада эвакуявалі людзей з-за таго, што знайшлі нічыйную торбу. 

Як паведаміла старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Захарава, каля 10.30 у міліцыю паступіла інфармацыя ад старасты храма, што каля агароджы сабора ляжыць вялікая дарожная торба.

Супрацоўнікамі міліцыі было выстаўлена ачапленне, абмежаваны рух транспарту па вуліцы Маскоўскай на ўчастку ад вуліцы Савецкай Канстытуцыі да праспекта Рэспублікі.

З Васкрасенскага сабора былі эвакуяваныя 10 чалавек. Сапёрамі, якія прыбылі, устаноўлена, што ў нічыйнай торбе знаходзяцца асабістыя рэчы, выбухованебяспечных прадметаў там няма.

Каля 12.00 ачапленне было знята, рух транспарту адноўлены.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
jagor / Адказаць
24.11.2015 / 00:20
вось мы і ў Эўропе. Так казаць дачыніліся да цывілізацыі. Нас, затурканых жабракоў і за людзей ня дужа лічаць каб тут, не дай Божа, выбухі рабіць. А затое колькі мітусні, вакол злодзеі - мігранты - тэррарысты толькі і мроюць каб здзейсніць якой-небудзь тэракт. Да не патрэбны мы ні Эўропе, ні тэрарыстам і ўвогуле самі сабе не патрэбныя. Грэх зьдзекваца з Богам пакрыўджаных, гэдак ва ўсіх вераспавяданнях лічыцца. )))
0
jagor / Адказаць
24.11.2015 / 00:26
І ў дадатак пытанне: каму патрэбна істэрыку напампоўваць ў нашай краіне? Можа хтосьці адкажа...
0
mikola ramanau / Адказаць
25.11.2015 / 13:51
A sto bylo u *torbe*?....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру