Банк Латвіі выпусціць манету з пяццю катамі. Яна паступіць у продаж 24 лістапада.
Манета вартасцю пяць еўра зробленая па матывах казкі латышскага аўтара Альберта Кроненберга «Пяць катоў». У казцы распавядаецца пра катоў, якіх зваць Мурыс, Нюрыс, Інцыс, Мінцыс і Пунцыс.
Гэта першая манета з «казачнай серыі». Колькі ўсяго будзе выраблена відаў манет, не ўдакладняецца.

Аверс манеты

Рэверс манеты

Усе фота: Latvijas Banka
Каментары