Паліцыя затрымала актывістаў руху «Адзінства роўных», якія вывесілі сцяг Украіны на будаўнічых рыштаваннях вакол гмаху на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве.

Акцыя была прымеркаваная да гадавіны пачатку пратэстаў у Кіеве ў лістападзе 2013 года — тады іх удзельнікі патрабавалі падпісаць пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам.

Сяброў руху — Аляксея Дамінкова, Аляксандра Шарапава і яшчэ аднаго ўдзельніка па імені Аляксандр — затрымала паліцыя. Усяго ў акцыі ўдзельнічалі пяцёра актывістаў.

facebook.com/mediaudar

facebook.com/mediaudar

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0