Урад Украіны часова забараніў перасоўванне грузавога транспарту на адміністрацыйнай мяжы паміж Украінай і АР Крым.

Пра гэта рашэнні ўрада паведамляе прэс-служба КМУ.

«Урад забараняе перасоўванне грузавых патокаў на адміністрацыйнай мяжы паміж Украінай і АР Крым. Адпаведнае рашэнне было прынята ў панядзелак, 23 лістапада, на пазачарговым пасяджэнні ўрада», — сказана ў паведамленні.

Раней у панядзелак Яцанюк прапанаваў ураду прыпыніць перасоўванне грузавога транспарту.

Таксама Яцанюк даручыў ураду на чале з Мінэканомікі, згодна з законам, падрыхтаваць праект распараджэння ўрада аб канкрэтным пераліку тавараў, работ і паслуг, якія могуць прадастаўляцца ў АР Крым, і ўвесці адпаведны пералік тавараў.

Раней рух грузавога транспарту абмяжоўвалі крымскія татары і іншыя актывісты, якія заблакавалі тры прапускныя пункты на мяжы АР Крым і мацерыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?