23.11.2015 / 17:49

У Грэцыі мігранты заблакавалі чыгуначны шлях ФОТАФАКТ 5

На паўночнай мяжы Грэцыі з Македоніяй мігранты з Марока, Ірана і Пакістана перакрылі чыгунку на шляху ў заходнюю Еўропу, паведамляе Reuters.

Тут і ніжэй фота: Reuters

Адзін з іранскіх мігрантаў абвясціў галадоўку.Ён распрануўся па пояс і сшыў вусны разам, седзячы насупраць кардона македонскай паліцыі.

На пытанне карэспандэнта, чаго ён дамагаецца, 34-гадовы інжынер Хамід адказаў: «Я гатовы ехаць у любую вольную краіну свету, вярнуцца назад не магу — мяне заб'юць».

Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні Славенія, член Шэнгенскай зоны, абвясціла аб тым, што будзе прапускаць толькі бежанцаў з Сірыі, Ірака і Афганістана, у той жа час адпраўляючы назад усіх астатніх мігрантаў, якіх лічыць эканамічнымі. Пазней да гэтай палітыкі далучыліся іншыя краіны на шляху мігрантаў: Харватыя, Сербія і Македонія. Праваабаронцы ўжо заявілі пра тое, што прытулак павінен давацца не па нацыянальнай прыкмеце, а ў сувязі з рэальнай неабходнасцю.

Новыя меры на мяжы вышэйпералічаных краін супалі з занепакоенасцю сярод насельніцтва Еўропы, выкліканай патокам мігрантаў і тэрактамі ў Парыжы 13 лістапада.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ботокс потёк... / Адказаць
23.11.2015 / 17:57
Не беженцы, а артисты из погорелого театра. Иран воюет за Асада. Вот к нему и бежите, иранцы. Что вам в Греции делать, которая сама вся в долгах, как в шелках китайских. Лишние рты ей без надобности.
0
маська / Адказаць
23.11.2015 / 18:41
потенциальные террористы
0
Scaner / Адказаць
23.11.2015 / 19:35
За што грэкi змагалiсь, на тое i напаролiсь. Алексiс думау, што самы хiтры.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру