Адвакатка пацярпелых 2 сакавіка ў аварыі на трасе Мікашэвічы‑Менск Вера Стамкоўская паведаміла, што яе падабаронных сёньня выклікалі ў ДАІ. Там ім паведамілі, што вінаваты ў аварыі Раман Мянцюк знаходзіцца ў вышуку. Паводле В. Страмкоўскай, паколькі супраць Р. Менцюка была заведзеная крымінальная справа, у яго мусілі ўзяць падпіску аб нявыезьдзе.

«Я была моцна зьдзіўленая, калі пабачыла яго на тэлебачаньні ў Маскве» — кажа адвакатка.

Як паведамляе «Інтэрфакс», у Р. Менцюка ня бралі расьпіскі аб нявыезьдзе. Ён і ягоная жонка Вольга, якая 2 сакавіка знаходзілася зь ім у аўто, ад суботы зьехалі з найманай кватэры і зьніклі, іх тэлефоны маўчаць.

Глядзі яшчэ:
Сьмяротнікі па волі ДАІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?