Эканоміка2626

Мясніковіч: Пасылкі з замежнымі таварамі абвалілі беларускі гандаль

Ацэначны кошт пасылак з таварамі з-за мяжы, якія заказваюцца праз інтэрнэт-магазіны, наўмысна заніжаецца. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні маніторынгавай групы па разглядзе праектаў указаў прэзідэнта Беларусі і законаў у Савеце Рэспублікі.

БелТА

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што за першае паўгоддзе 2015 года жыхары Беларусі атрымалі 4 млн 400 тыс. пасылак з таварамі з-за мяжы. «Яны ацэньваюцца ў $5, $10… Хаця на самай справе фактычны кошт зусім іншы, таму бюджэт недаатрымлівае ПДВ, пошліны», — сказаў ён. Пры гэтым падкрэсліў: «Я не супраць таго, каб куплялі гэта, але ідзе проста падлог фактычнага кошту. Што дае магчымасць адыходзіць ад мытных пошлін, плацяжоў і гэтак далей».

Раней Міхаіл Мясніковіч прапаноўваў увесці ПДВ на такія пасылкі з таварамі, але з гэтым не згадзіўся Нацбанк, спасылаючыся на тое, што праграмнае забеспячэнне не дазваляе зрабіць гэтага.

«Я лічу, што гэта няправільны падыход. Буду на гэтым настойваць. Калі мы праходзім у магазін, на касе прабіваюць ПДВ, і праграмнае забеспячэнне спрацоўвае. Кожны пакупнік выплачвае падатак. У нас ёсць рэгістрацыя на кожную пасылку. Пры яе ўручэнні цалкам можна гэта пытанне вырашыць», — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама лічыць, што такія пасылкі абвалілі беларускі гандаль і стварылі праблемы для прамысловасці. «І, вядома, гэта вялікія страты для бюджэту», — падкрэсліў ён. Паводле яго звестак, ЕЭК ужо абмяркоўвае пытанне ўвядзення падатку на такі інтэрнэт-гандаль. Размова ідзе аб прагрэсіўнай шкале падатку на пасылкі з таварамі з інтэрнэт-магазінаў, якія паступаюць у ЕАЭС звонку.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць