Пра гэта 23 сакавiка ў эфiры тэлеканалу АНТ заявiў мiнiстар жыльлёва‑камунальнай гаспадаркi Ўладзiмер Белахвостаў.
«Лiчу, што ў 2008 годзе яшчэ паўстане пытаньне аб павышэньнi тарыфаў на жыльлёва‑камунальныя паслугi», — сказаў ён.
Паводле слоў мiнiстра, прычынай росту цэнаў i тарыфаў заўсёды зьяўляецца зьмяненьне сабекошту выпусканай прадукцыi, а ў мiнулым годзе адбыўся скачкападобны рост цэнаў на энэргарэсурсы, якiя выкарыстоўвае ў сваёй рабоце ЖКГ.
«Так, цэны для прадпрыемстваў ЖКГ на газ вырасьлi ў 1,9 раза, на электраэнэргiю — на 22 працэнты», — адзначыў Уладзiмер Белахвостаў.