Кіраўнік мінскага футбольнага мінскага «Дынама» Юрый Чыж пацвердзіў, што сербскі спецыяліст Вук Рашавіч працягне кіраваць клубам, піша Tribuna.com.

«Рашавіч застаецца, працуе. Больш нічога дадаваць не буду», — сказаў Чыж.

Вук Рашавіч стаў галоўным трэнерам «Дынама» ў маі 2015 г. Ён стаў 30-м трэнерам сталічнага клуба з восені 1999 года, калі гаспадаром «Дынама» стаў бізнэсмен Юрый Чыж.

Рашавіч змяніў на пасадзе галоўнага трэнера чэха Душана Угрына-малодшага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0